viasna on patreon

Прыгавор у дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Полудня будзе абвешчаны 25 сакавіка

2013 2013-03-13T12:29:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jauhen-poludzen-byly-namesnik-ministra-mus.jpg
Яўген Полудзень, былы намеснік міністра МУС

Яўген Полудзень, былы намеснік міністра МУС

Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе. Працэс па справе былога высокага чыноўніка МУС праходзіць у Беларускім ваенным судзе ў закрытым рэжыме. 

Яўген Полудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Дзеянні былога намесніка кіраўніка МУС кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Высокі міліцэйскі чын быў затрыманы 8 снежня 2011 года. Праз тыдзень яму прад'явілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Полудня была распачата другая крымінальная справа — па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча). Абедзве справы аб'ядналі ў адну вытворчасць. Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна на працягу доўгага перыяду часу атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі. 

27 снежня 2011 года палкоўнік міліцыі Яўген Полудзень указам прэзідэнта быў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства