Жыхары гістарычнай пабудовы ў цэнтры Брэста судзяцца з гарвыканкамам
Мясцовыя улады маюць намер выселіць жыхароў сямікватэрнага дому №10 па вуліцы Астроўскага, спасылаючыся на аварыйны стан будынку.
Згаданы дом у цэнтры Брэста быў пабудаваны ў 1925-м годзе і зараз прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. На думку аднаго з жыхароў Алега Вайткова, гэта замінае ўладам прыняць рашэнне пра руйнаванне будынку, таму ўжо сем гадоў чыноўнікі гарвыканкама спрабуюць давесці, што дом знаходзіцца ў аварыйным стане і тым, хто тут жыве, прапануюць кватэры меншай плошчы і на ўскрайку горада.
Між тым, з папярэдняй справаздачы экспертаў вынікае, што дом
на вуліцы Астроўскага мае дэфекты (бо тут больш за 30 гадоў не было
капітальнага рамонту), аднак выправіць хібы магчыма і без адсялення жыхароў.
Аднак гарвыканкам настойвае менавіта на сваім варыянце, каб перадаць тэрыторыю
дзе месціцца гэты будынак, новым інвестарам. Паколькі дабраахвотна пазбаўляцца
сваё уласнасці ў цэнтры горада жыхары не жадаюць і спасылаюцца на закон
(паводле якога высяленне з будынку, што лічыцца гісторыка-культурнай
каштоўнасцю, ажыццяўляцца толькі са згоды жыхароў), гэтая справа будз
разглядацца ў судзе.