viasna on patreon

Адміністрацыйна арыштаваны парэзаў сабе вены на «Акрэсціна»

2013 2013-03-12T16:12:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg

9 сакавіка адміністрацыйна арыштаваны Андрэй Ч., знаходзячыся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску, разрэзаў сабе вены на руках, патрабуючы аказання медыцынскай дапамогі.

Пра гэта паведамляе сайт прыватнай культурна-асветніцкай установы «Платформ інавэйшн».

Паводле інфармацыі арганізацыі, прычынай учынку стала адмова супрацоўнікаў медыцынскай часці ЦІП выдаць арыштаванаму абязбольвальныя прэпараты, нягледзячы на пастаянныя скаргі на галаўны боль. Ён некалькі гадзін прасіў аказаць яму медыцынскую дапамогу, аднак на яго не звярталі ўвагі. Не маючы больш сіл трываць галаўны боль, адміністрацыйна арыштаваны парэзаў вены.

Выкліканыя медыцынскія работнікі толькі перавязалі Андрэя Ч., адзначыўшы, што неабходнасці выклікаць хуткую дапамогу няма. Адразу пасля гэтага ён быў пераведзены ў іншую камеру.

«Трэба адзначыць, што скаргі на неаказанне медыцынскай дапамогі супрацоўнікамі Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў зусім не навіна. Але давядзенне арыштаваных да крайніх мер сведчыць пра неабходнасць органам пракуратуры звярнуць пільную ўвагу на яўнае парушэнне ўмоў утрымання адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных», — адзначаецца на сайце «Платформ інавэйшн».

Дырэктар арганізацыі Андрэй Бандарэнка заявіў БелаПАН, што інфармацыі пра НЗ у ЦІП можна давяраць на «сто працэнтаў, бо яе паведамілі хлопцы, якія таксама там сядзелі».

Ён паведаміў, што Андрэй Ч. павінен выйсці на волю пасля адбывання адміністрацыйнага арышту 16 красавіка. Паводле слоў Бандарэнкі, арышт не быў звязаны з палітыкай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства