viasna on patreon

Разгляд справы Басарэўскага – 26 і 27 сакавіка

2013 2013-03-12T11:01:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/basareuski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінскі раённы суд разгледзіць справу асуджанага на тры гады зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага 26 і 27 сакавіка.

Яўген Басарэўскі атрымаў рашэнне Гомельскага абласнога суда, якое адмяніла ранейшы прысуд 66-гадоваму актывісту, вынесены Жлобінскім раённым судом 7 снежня мінулага года.

У рашэнні зазначаецца, што падчас разгяду справы ў раённым судзе была выяўлена вялікая колькасць супярэчнасцяў у паказаннях сведкаў, а таксама не ўлічваліся вынікі экспертызы, якая праводзілася падчас судовых паседжанняў.

Справу будзе разглядаць намесніца старшыні суда Алена Ярмольчык.

Нагадаем, 7 снежня суддзя Жлобінскага раённага суда Інна Шаршнёва прызначыла Яўгену Басарэўсакму пакаранне ў выглядзе трох гадаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, ягонай былой калеге Валянціне Касцюкевіч – чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстнову з частковым скасаваннем тэрміну на 1 год. Абодва абскардзілі прысуд у Гомельскім абласным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства