Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень.
“Падзея тыдня” прысвечаная прысвечаная выхаду ў свет кнігі Алеся Бяляцкага "Асвечаныя Беларушчынай", прэзентацыя якой адбылася 6 сакавіка ў Мінску.
Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – выкладчык Еўрапейскага гаманітарнага універсітэту і доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая, якая адказала на пытанні, што чакаць беларусам ад новага рымскага папы і ці аб’яднае рэлігія беларускі народ па ўзору польскага ўздыму часоў “Салідарнасці”.
У музычных паўзах прагучаць песні Пятра Ялфімава.
Слухаць выпуск: