viasna on patreon

Магілёўцы падалі ў гарвыканкам заяўку на святкаванне 95-х угодкаў абвяшчэння БНР

2013 2013-03-11T17:15:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnr1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты просяць мясцовыя ўлады дазволіць, а таксама прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні святкаванняў, прысвечаных чарговай гадавіне ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

“Гэтым разам мы выбралі іншы фармат правядзення мерапрыемства, - кажа старшыня каардынацыйнай Рады магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрый Новікаў, - мы адышлі ад традыцыйнага фармата правядзення мерапрыемстваў у выглядзе пікетаў, мітынгаў і шэсцяў. Мы хочам зладзіць у цэнтры горада сапраўдныя гулянні з песнямі, пляскамі і чытаннямі вершаў. Хочам, каб мясцовыя чыноўнікі пайшлі нам насустрач і далучыліся да нашай ініцыятывы”.

Юрый Новікаў кажа, што мерапрыемства плануецца 24 сакавіка ў 18-00 ў цэнтры горада. Канкрэтнае месца святкавання будзе агучана пазней, як толькі гарвыканкам дасць дазвол на ягонае правядзенне.

“Мы выбралі гэтую дату і час невыпадкова. Менавіта 24 сакавіка 1918 года пачалося пасяджэнне Рады Рэспублікі, якое цягнулася амаль 20 гадзін. Вынікам гэтага пасяджэнне стала абвяшчэнне Беларусі незалежнай і суверэннай дзяржавы. Аб чым была выдадзена Устаўная грамата. У тыя далёкія гады большасць дэлегатаў падтрымала ідэю нараджэння новай дзяржавы БНР, дзякуючы якой існуе цяперашняя Беларусь. З гэтым трэба лічыцца”, - гаворыць Юрый Новікаў.

Трэба адзначыць, што 10 сакавіка заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства разам з Юрыем Новікам падалі таксама актывіст Свабоднага прафсаюза Беларускага Сяргей Фамін і старшыня Магілёўскай абланой арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства