Бярозаўскія актывісткі атрымалі падарункі да 8 сакавіка
https://spring96.org/be/news/61744
2013
2013-03-08T11:44:27+0300
2013-03-08T11:44:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ptuska_bielaja_na_indziha-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскія актывісткі, жанчыны Бярозаўшчыны, якія працуюць на ніве дэмакратызацыі і абароны правоў чалавека, атрымалі віншаванне ад мясцовых сяброў Праваабарончага цэнтра “Вясна” з Днём салідарнасці жанчын і падарункі у выглядзе настольных календароў на 2013 год з выявай універсальнага лагатыпу правоў чалавека з нацыянальным каларытам. Падарункамі таксама сталі кнігі Алеся Бяляцкага “Асвечаныя беларушчынай”, выдадзеныя зусім нядаўна. Падарункі перададзены таксама ў Малеч і Івацэвічы.