viasna on patreon

Рэдактар «Слонімскага весніка»: чытачы выказаліся за рускую мову

2013 2013-03-07T16:25:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-vesnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактар «Слонімскага весніка” Кірыл Ляшчанка даслаў адказ на імя старшыні слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі на зварот, які падпісалі 39 слонімцаў, дзе патрабавалася вярнуць на старонкі раёнкі родную мову, якую галоўны рэдактар цалкам знішчыў, замяніўшы яе на рускую. З 1939 года Слонімская раённая газета заўсёды выходзіла па-беларуску. З прыходам у рэдакцыю рэдактара Ляшчанкі «Слонімскі веснік» амаль цалкам стаў выдавацца па-руску. На беларускай мове застаўся толькі загаловак газеты, і толькі адзін журналіст Васіль Афанасік піша на роднай мове.

У адказе спадар Ляшчанка спасылаецца на вынікі рэферэндуму ад 15 мая 1995 года, пасля якога ў нас сталі дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская. Далей рэдактар паведамляе, што, маўляў, рэдакцыя праводзіла апытанне наконт мовы газеты, дзе большасць чытачоў выказалася за тое, каб раёнка выдавалася па-руску. Хаця такога апытання за час рэдактарства Ляшчанкі на старонках «Слонімскага весніка» не было.

А яшчэ рэдактар Слонімскай раёнкі хоча парадаваць слонімцаў, «бо пасля перарэгістрацыі СМІ ў 2010 годзе назва выдання мэтанакіравана не была перайменавана на русскую мову».

Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка сказаў, што «родная мова толькі выкарыстоўваецца ў назве «Слонімскага весніка». Такога за ўсю гісторыю раённага выдання яшчэ не было. А газета выходзіць з верасня 1939 года».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства