У Брэсце аднавіўся суд над Віталем Каўшом
Перапынак быў звязаны з тым, што абвінавачванне няправільна пазначыла прозвішчы затрыманых на мяжы грамадзян Індыі, якім нібыта дапамагаў грамадскі актывіст.
Віталя Каўша судзяць за “спрыянне незаконнай міграцыі”: па
версіі следства, ён спрабаваў дапамагчы васьмі індусам у перасячэнні
беларуска-польскай мяжы з ужываннем каната. З-за памылак у дакументах у працэсе
быў абвешчаны перапынак, а пракурор мусіў мяняць фармулёўку абвінавачання.
Разам з тым суд Брэсцкага раёна адмовіўся разглядаць змешчаныя ў Інтэрнеце
відэаролікі з запісам выказванняў грамадзян Індыі, якія пасля дэпартацыі з
Беларусі заявілі пра тое, што іх прымусілі агаварыць невядомых людзей.
Сам Віталь Коўш, у якога двое малых дзяцей, з верасня мінулага году
па-ранейшаму ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, нягледзячы на
неаднаразовыя хаданіцтвы змяніць меру
стрымання. Раней Віталь прымаў актыўны ўдзел у розных грамадскіх і палітычных
кампаніях, у тым ліку ў якасці назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах.