viasna on patreon

Заўтра ў Варшаве сустрэча з жонкамі беларускіх палітвязняў

2013 2013-03-07T12:26:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fa27c313ec6d5b2ee5514ad2ddfd4df2_w499_h187_q75.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спецыяльна на гэтую сустрэчу з Мінска прыедуць Марына Адамовіч і Наста Дашкевіч, жонкі Мікалая Статкевіча і Змітра Дашкевіча, апазіцыянераў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў турме. Яны раскажуць пра сваіх родных ды мужоў, пра ўмовы, у якіх яны ўтрымліваюцца, а таксама пра ціск, якому яны падвяргаюцца, і кампаніі салідарнасці са Статкевічам і Дашкевічам, у якіх удзельнічаюць жанчыны.

Вольга Бандарэнка, жонка Змітра Бандарэнкі, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», вызваленага з папраўчай калоніі ў красавіку 2012 года, і Дар’я Корсак, жонка Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара Андрэя Саннікава, які правёў больш за дзевяць месяцаў у турме, раскажуць пра тое, як змагаліся за сваіх мужоў і як перажылі гэты цяжкі час.

Канферэнцыя з удзелам жонак палітычных зняволеных адбудзецца ў Беларускім доме ў Варшаве (ul. Wiejska 13/3) а13-й гадзіне. Сустрэчу будзе мадэраваць еўрадэпутат, доктар Марак Мігальскі.

А 17-й на Кракаўскім прадмесце побач з касцёлам св. Ганны адбудзецца пікет салідарнасці з палітычнымі зняволенымі з удзелам апазіцыянераў, былых палітвязняў і прадстаўнікоў беларускіх арганізацый у Варшаве.

Арганізатары — Офіс еўрадэпутата Марка Мігальскага і Беларускі дом у Варшаве. Патранат — Белсат ТВ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства