viasna on patreon

Сябра “Справядлівага света” Валеры Рыбчанка паскардзіўся ў ААН на жлобінскую міліцыю

2013 2013-03-06T12:06:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра партыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Валеры Рыбчанка накіраваў скаргу у Камітэт па правах чалавека ААН на адказ раённага суда разгледзіць выпадкі лжэсведчання мясцовай міліцыі падчас судовых працэсаў над актывістам у 2011г.

–Спачатку мы направілі скаргу ў УУС Гомельскага аблвыканкама, прычым два разы, таму што суд чамусьці палічыў, што мы туды не звярталіся, – распавядае Валеры Рыбчанка. – Потым нашы скаргі былі накіраваны ў мясцовы РАУС, а таксама у МУС Беларусі, потым – зноў у суд, але паўсюль атрымалі адпіскі. Таму зараз мы напісалі тлумачэнні на гэты конт і адправілі нашу скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Нагадаем, пасля затрымання Валерыя Рыбчанкі 3 ліпеня 2011 года падчас раздачы інфармацыйнага матэрыялу суд Жлобінскага раёна асудзіў актывіста на 15 сутак. У пратаколе міліцыянт, які затрымліваў Рыбчанку, пазначыў, што той затрыманы да высвятлення абставінаў. Нягледзячы на гэта, Рыбчанку пакінулі у жлобінскім ізалятары, дзе на той час праводзіўся рамонт, да суда, які адбыўся толькі на наступны дзень, 4 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства