Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень.
“Падзея тыдня” прысвечаная прысвечаная выхаду ў свет новай кнігі вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў", прэзентацыя якой адбылася ў Менску 26 лютага пры поўным аншлагу.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Лабковіч, які распавядае пра ролю міжнароднай салідарнасці для праваабарончага руху і акцыю салідарнасці з намеснікам генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Набілам Раджабам, які адбывае двухгадовы тэрмін турэмнага зняволення за сваю праваабарончую дзейнасць.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта “Голая манашка”.
Слухаць выпуск: