viasna on patreon

Баранавічы: пытанне бясплатнага праезду вясковых вучняў на секцыі і гурткі далікатна абмінулі

2013 2013-03-04T11:40:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст з Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні Леаніда Цупрыка. Раней мы паведамлялі, што Мікалай Чарнавус накіраваў зварот з 81 подпісамі грамадзян вёскі Русіны Баранавіцкага раёна ў Савет Міністраў і Брэсцкі аблвыканкам з тым, каб працягнуць маршрут гарадскога аўтобуса № 1 да вёскі Русіны і зрабіць праезд вясковым вучням на секцыі і гурткі бясплатным.

У адказе дзяржаўнага чыноўніка паведамляецца, што працягнуць маршрут гарадскога аўтобуса № 1 да вёскі Русіны не прадстаўляецца магчымым. А пытанне бясплатнага праезда вясковых вучняў у гарадскія дзяржаўныя ўстановы дадатковай адукацыі і выхавання, намеснік старшыні аблвыканкама дэлікатна абмінуў.

 – Гарадскі транспарт не ходзіць у вёску Русіны, нягледзячы на тое, што яна даўно ўвайшла ў рысу горада Баранавічы. Хворым у бальніцу і вясковым дзецям на гурткі ды секцыі прыходзіцца ездзіць на маршрутным таксі і плаціць 5 тыс. рублёў у адзін канец. За месяц атрымоўваюцца вялікія грошы. Гэтае пытанне мы не пакінем без увагі і будзем па-ранейшаму ўздымаць яго перад уладамі розных узроўняў, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства