viasna on patreon

Мінпрацы: мінімальныя заробак і пенсія – аптымальныя і падвышацца пакуль не будуць (дакумент)

2013 2013-03-02T21:51:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/groshyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінімальныя заробак і пенсія ў Беларусі з’яўляюцца аптымальнымі для склаўшыхся эканамічных умоў і падвышацца пакуль не будуць. Менавіта такі адказ 1 сакавіка атрымаў баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык за подпісам першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь П.Грушніка.

Яшчэ ў студзені 2013 года Рыгор Грык сабраў 141 подпіс грамадзян горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, якія лічаць мінімальны заробак у 1 500 000 і пенсію ў 1 400 000 рублёў недастатковымі для пражывання ў цяперашніх умовах. Таму ў сваёй заяве грамадзяне патрабавалі падвышэння мінімальнага заробка да 3,5 млн., а пенсій да 2,5 млн. рублёў. Гэтую прапанову з подпісамі грамадскі актывіст Рыгор Грык накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

 – Намеснік міністра адказвае мне на 3-х лістах, што мінімальны заробак вызначаецца ў суадносінах з сярэднім заробкам за месяц і складае 35 працэнтаў, як і ў краінах з развітай эканомікай. Таксама паведамляецца, што дадатковых крыніц для падвышэння пенсій і мінімальнага заробку ў міністэрства няма. Але ніхто з высокага начальства не гаворыць самае галоўнае: як пражыць на цяперашнюю мізэрную пенсію і зарплату ў 1,5 млн. рублёў пры такіх фантастычных коштах, – адзначае Рыгор Грык.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства