У Горадні дазволілі пікет за малы памежны рух: ён пройдзе ў суботу
https://spring96.org/be/news/61606
2013
2013-03-02T11:37:38+0300
2013-03-02T11:37:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Гарадзенскія ўлады дазволілі актывістам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правядзенне пікету, мэтай якога ёсць інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з рэалізацыяй Дамовы аб малым прымежным руху паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.
Пра гэта паведаміў гарадзенскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.
Пікет пройдзе ў суботу, 2 сакавіка, у Румлёўскім парку з 12-й да 14-й гадзіны. Падчас яго запланаваны таксама збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства замежных спраў наконт перадачы ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне Дамовы.
Разам з тым гарадзенскія ўлады не задаволілі заяўку на правядзенне аналагічнага пікету каля мікрарынку "Фарты".