viasna on patreon

Праваабаронцы зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь у сувязі з тым, што некаторыя артыкулы новага Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях (ПВКаАП) супярэчаць Канстытуцыі краіны

2007 2007-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 сакавіка Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Рэвяка Таццяна і Тоўсцік Ірына накіравалі заяву ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, у якой зьвярнулі ўвагу на тую акалічнасьць, што некаторыя нормы заканадаўства, закладзеныя ў асобных артыкулах новага Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях (ПВКаАП), супярэчаць Канстытуцыі краіны. Яны просяць унесьці ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь прапанову аб прыняцьці зьменаў у ПВКаАП Рэспублікі Беларусь з мэтай прывядзення п.2 арт.11.12. ПВКаАП у адпаведнасць з арт.26 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Прыводзім тэкст заявы цалкам:

ЗАЯВА

Аб парушэнні арт. 26 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

З 01.03.2007г. у Рэспубліцы Беларусь уступіў у сілу Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (КаАП), а таксама Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях (ПВКаАП).

У адпаведнасці з п.3 арт.1.1. ПВКаАП Рэспублікі Беларусь дадзены Кодэкс грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і агульнапрынятых нормах міжнароднага права.

У адпаведнасці з п.1 арт.14.4. ПВКаАП Рэспублікі Беларусь падставай для выканання адміністратыўнага спагнання ў выглядзе папраўчых прац, адміністратыўнага арышта, пазбаўлення права займацца пэўнай дзейнасцю, канфіскацыі і спагнання кошта прадмета адміністратыўнага правапарушэння з’яўляецца ўступіўшая ў законую сілу пастанова суда.

У адпаведнасці з арт.14.5. ПВКаАП Рэспублікі Беларусь заканадаўства аб выкананні адміністратыўных спагнанняў грунтуецца на прынцыпах законнасці, гуманізма, дэмакратызма, равенства асоб, якія падвергнуты адміністратыўнаму спагнанню, перад законам, дыферэнцыацыі і індывідуалізацыі выканання адміністратыўнага спагнання, стымулявання правапаслухмяных паводзін.

Такім чынам, у адпаведнасці з нормамі заканадаўства падставай для выканання пастановы аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці з’яўляецца ўступіўшая ў сілу пастанова суда.

У адпаведнасці з арт. 11.12. ПВКаАП Рэспублікі Беларусь пастанова аб накладанні адміністратыўнага спагнання ўступае ў законную сілу па сканчэнні тэрміна на абскарджванне, калі яно не было абскарджана ў парадку, які ўстаноўлены кодэксам.

У адпаведнасці з п.1 арт.12.4. ПВКаАП скарга на пастанову аб прыцягненні да адміністратыўнага арышту ці дэпартацыі можа быць пададзена на працягу пяці сутак.

Пункт 2 арт.11.12. ПВКаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што пастанова аб накладанні адміністратыўнага спагнання ў выглядзе адміністратыўнага арышта ці дэпартацыі прыводзіцца ў выкананне неадкаладна.

Такім чынам, насуперак Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь згодна з ПВКаАП пастанова аб прыцягненні да адказнасці ў выглядзе адміністратыўнага арышта ці дэпартацыі выконваецца да ўступлення ў законную сілу пастановы суда. У выніку асоба можа адбываць пакаранне, але не быць прызнанай ў законым парадку віноўнай у здзяйсненні правапарушэння.

У адпаведнасці з арт.2.7. ПВКаАП Рэспублікі Беларусь асоба не можа быць прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці, пакуль у парадку, вызначаным дадзеным Кодэксам, не будзе ўстаноўлена яго віноўнасць у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага КаАП Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з арт. 26 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ніхто не можа быць прызнаным віноўным у злачынстве, калі яго віна не будзе даказана ў прадугледжаным законам парадку і ўстаноўлена ўступіўшым у законную сілу прысудам суда.

У сувязі з вышэйазначаным лічым, што п.2 арт.11.12. ПВКаАП Рэспублікі Беларусь супярэчыць арт.26 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, кіруючыся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, арт.7 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь” ПРОСІМ:

1. прызнаць неадпавядаючым Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п.2 арт.11.12.ПВКаАП Рэспублікі Беларусь;

2. унесці ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь прапанову аб унясенні змены ў ПВКаАП Рэспублікі Беларусь з мэтай прывядзення п.2 арт.11.12. ПВКаАП у адпаведнасць з арт.26 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

13.03.2007г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства