viasna on patreon

Сёньня ўручаць прэмію імя Святланы Навумавай

2013 2013-03-01T10:04:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/121269.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Навумава

Святлана Навумава

Прэмія імя палітолага Святланы Навумавай будзе ўручаная сёньня на сядзібе Партыі БНФ. Пачатак мерапрыемства ў 17-00. Гэтая прэмія была заснаваная ў 2011 годзе, пасля смерці навукоўцы.

У намінацыі "Палітычная аналітыка" журы вызначыланаступных асобаў: Юрый Дракахруст, Аляксандр Класкоўскі, Аляксей Пікулік.
У намінацыі "Надзея: лепшы малады палітык года" былі вылучаныя тры кандыдаты: Павел Вінаградаў, Марына Хоміч і Таццяна Шапуцька. Аднак Шапуцька зняла сваю кандыдатуру.

Найбольш цікава выглядае намінацыя «Палітычная журналістыка». Пераможцу будуць абіраць сярод роўных:
Дзмітрый Лукашук, карэспандэнт "Еўрапейскага радыё для Беларусі»;
 Віктар Марціновіч, намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «БелГазета»;
Андрэй Пачобут, уласны карэспандэнт «Газеты Выборчай» па Беларусі.
Прэмія ўручаецца 1 сакавіка, у першы дзень вясны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства