Паўлу Вінаградаву далі 7 сутак за ўдзел у карпаратыве
https://spring96.org/be/news/61596
2013
2013-02-28T21:20:24+0300
2013-02-28T21:20:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Паводле правілаў прэвентыўнага нагляду яму забаронена знаходзіцца ў месцах, дзе алкаголь прадаюць на разліў. Трэція ўгодкі заснаваньня кампаніі «Гавары праўду» адзначалі 22 лютага ў рэстарацыі «Журавінка». А паводле правілаў прэвэнтыўнага нагляду Паўлу нельга знаходзіцца ў месцах, дзе алькаголь прадаюць на разьліў.
28 лютага, у чацьвер, ён прыйшоў адзначацца ў Маскоўскі РУУС, і там паведамілі пра парушэньне правілаў нагляду. Маскоўскім судом Паўла Вінаградава асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пра гэта радыё «Свабода» сказала Паўлава жонка Сьвятлана.