viasna on patreon

Валерый Вусік напісаў скаргі на дзеянні супрацоўнікаў Бялыніцкай міліцыі

2013 2013-02-27T17:19:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vusik-valery-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы дэпутат Бялыніцкага райсавета Валерый Вусік, на якога ўчастковым інспектарам Бялыніцкага РАУС Сяргеем Карыткіным 26 лютага былі складзены адміністрацыйныя пратаколы нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”, накірава ў скаргі на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру і начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама.

“ Я лічу, што на мяне аказваецца ціск за маю актыўную пазіцыю ў выкрыцці шматлікіх парушэнняў у дзейнасці СВК “Лебедзянка”, - кажа Валерый Вусік. – Складаць на мяне пратаколы за быццам бы нейкія парушэнні, без праверкі выкладзеных у маім звароце фактаў з дапамогай рэвізіі дзейнасці адміністрацыі СВК “Лебядзянка”, проста няправільна.

 Яшчэ большае глупства патрабаваць ад мяне нейкага дазволу на распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”, у заканадаўстве гэта нідзе не прадуледжана. Менавіта за распаўсюд незалежнай газеты, выдадзенай згодна Закона аб СМІ, Сяргей Карыткін склаў на мяне другі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Чаму ж тады не патрабуюць ніякіх пасведчанняў ад паштальёнаў, якія распаўсюджваюць дзяржаўныя выданні?

 Дарэчы, абодва паштальёны з маёй вёскі Лебедзянка мне пісьмова пацвердзілі, што такіх пасведчанняў у іх проста няма, ніхто іх ніколі не выдаваў.

Я пракансультаваўся з праваабаронцамі і напісаў скаргі на дзеянні супрацоўнікаў Бялыніцкага РАУС у пракуратуру Бялыніцкага раёна і Магілёўскай вобласці, а таксама начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама Фёдару Балейка. Акрамя гэтага, накіраваў зварот да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ў яго адміністрацыю. Хачу, каб адміністрацыя прзідэнта выказала сваё меркаванне аб дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі, якія пераследуюць выбаршчыка неабгрунтавана за праўдзівую інфармацыю”.

Па словах Валерыя Вусіка, ужо сёння ён дашле свае скаргі і зварот адрасатам заказнымі лістамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства