У Бабруйску адзначылі Дзень народзінаў Яўгена Васьковіча (фота)
https://spring96.org/be/news/61560
2013
2013-02-27T12:07:45+0300
2013-02-27T12:07:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vaskovich-tamara-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйчаніну Яўгену Васьковічу 26 лютага споўнілася 22 гады. Па традыцыі, яго сябры і калегі сабраліся ў гэты дзень, каб разам узгадаць Яўгена, маральна падтрымаць яго родных.
Госці паглядзелі фільм “Беларускі мур: Бабруйская справа”, фотакалажы з мясцовых акцый, прысвечаных палітвязням, сямейныя фота Васьковічаў. Галіна Смірнова таксама зрабіла ролік з акцыі, на якой Яўгена віншавалі выпадковыя мінакі: на экране дэманстраваліся падпісаныя іх рукамі паштоўкі.
Скончылася мерапрыемства чаяваннем з тартамі, якія згатавала Тамара Уладзіміраўна, бабуля Васьковіча. Пад прысмакі сваякі і калегі ўзгадвалі розныя цікавыя выпадкі, звязаныя з Яўгенам, і паабяцалі і надалей падтрымліваць маладога бабруйчаніна і яго сям’ю.