viasna on patreon

Участковы склаў пратаколы за распаўсюд незалежнага выдання і нібыта паклёп

2013 2013-02-27T11:54:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vusik-valery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Участковы інспектар, старэйшы лейтэнант міліцыі Сяргей Карыткін склаў два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на грамадскага актывіста з Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка. Першы пратакол быў складзены за быццам бы меўшы факт паклёпа ў адносінах да старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова, другі  - за распаўсёд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”, дзе быццам бы быў парушаны артыкул 17 Закона аб СМІ Рэспублікі Беларусь.

“Участковы інспектар Сяргей Карыткін завітаў да мяне дахаты ў вёску Лебедзянка 26 лютага пасля 16 гадзін, - распавядае былы дэпутат Бялыніцкага райсавета Валерый Вусік. – Ён склаў на мяне два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях – па факту быццам бы меўшага месца паклёпу ў адносінах да старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за быццам бы незаконны распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”. Я напісаў пра нязгоду з дадзенымі абодвух пратаколаў, указаў на тое, што патрэбна правесці рэвізію па шматлікіх парушэннях у працы СВК “Лебедзянка”, а тады ўжо рабіць нейкія высновы аб паклёпе. У другім пратаколе ўказаў, што распаўсюджваю незалежную прэсу згодна з Законам аб СМІ, з’яўляюся грамадскім распаўсюднікам газеты “Магілёўскі Выбар” ужо працяглы час. Гэта ў тэлефоннай гутарцы Сяргею Карыткіну пацвердзіў выдавец газеты “Магілёўскі Выбар” Барыс Вырвіч, які заклікаў супрацоўніка міліцыі не рабіць неабдуманых учынкаў, аднак участковы інспектар на гэты зварот ніяк не адрэагаваў. Пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў яго ўжо былі падрыхтаваныя, відаць, ён проста выконваў загад вышэйстаячага кіраўніцтва. Прычым у адной з копій пратакола, аб парушэнні парадку распаўсюду СМІ, Сяргей Карыткін нават не распісаўся, што з’яўляецца парушэннем. Лічу, што ціск з боку супрацоўнікаў міліцыі адбываецца, каб я  не змог найдалей адстойваць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Я абавязкова пасля кансультацыі з праваабаронцамі буду падаваць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру”.

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч лічыць, што супрацоўнікі міліцыю спрабуюць запалохаць грамадскіх актывістаў, каб спыніць распаўсюд незалежнай прэсы ў Бялыніцкім раёне.

“ У нас у Бялыніцкім раёне пастаянна распаўсюджваецца шэраг незалежных рэгіянальных выданняў, - газет “Магілёўскі Выбар”, “Рэгіён”, “Паходня” – і апошнім часам праблем з іх распаўсюдам не ўзнікала, - кажа Барыс Вырвіч. – Хаця раней, безумоўна, разнастайных перашкод хапала - і з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, і з боку мясцовай улады. Верагодна, зараз таксама камусьці стала не падабацца тое, што бялынічане маюць доступ да незаангажаванай інфармацыі. Беларускае заканадаўства мы не парушаем, ціснуць на нас бескарысна. Безумоўна, мы будзем адстойваць сваё права на свабоднае выказванне сваіх поглядаў і перакананняў, як гэта гарантуецца Канстытуцыяй нашай краіны”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства