viasna on patreon

Бялынічы: “хваля салідарнасці” з беларускімі палітвязнямі

2013 2013-02-14T12:59:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialyn-palitviazni-infa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкія актывісты аргкамітэта па стварэнню партыі БХД пачалі правядзенне інфармацыйнай кампаніі ў абарону палітвязняў “Хваля салідарнасці”, якая па ініцыятыве аргкамітэту БХД будзе праводзіцца ў розных гарадах Беларусі.

У прыватнасці, з 12-га лютага актывістамі БХД у Бялынічах распаўсюджваюцца інфармацыйныя ўлёткі і газеты “Крыніца” з інфармацыяй аб кампаніі ў абарону палітвязняў “Хваля салідарнасці”.

“Мы пачалі інфармацыйную кампанію аб “Хвалі салідарнасці” з беларускімі палітвязнямі, распаўсюджваючы ўлёткі і газету “Крыніца” з інфармацыяй аб гэтай акцыі, - распавядае бялыніцкі сябар аргкамітэту па стварэнню партыі БХД Пётр Шымбалёў. – Як вядома, мерапрыемствы ў межах гэтай акцыі будуць праходзіць у розных гарадах нашай краіны. Не абміне “Хваля салідарнасці” і Бялынічы, дзе на 12 сакавіка мы запланавалі правядзенне некалькіх акцый у падтрымку ахвяр палітычных рэпрэсій. Ну а пакуль інфармуем бялынічан аб гэтай кампаніі, заклікаем людзей нейкім чынам падтрымаць беларускіх палітвязняў. Я асабіста спадзяюсь, што нейкі плён ад нашай дзейнасці будзе”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства