Мінюст адмовіў у рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты"
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты". Аб гэтым паведаміў БелаПАН адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі.
Месяц таму Мінюст прыпыніў рэгістрацыю арганізацыі ў сувязі з патрабаваннем
падаць дадатковыя дакументы, у прыватнасці паперы, на якіх фіксавалася
рэгістрацыя ўдзельнікаў з'езда, а таксама дагавор аб арэндзе памяшкання для
правядзення з'езда. У аргкамітэце аб'яднання палічылі, што перадача гэтых
дакументаў у міністэрства не прадугледжана заканадаўствам, а таму не сталі
выконваць гэтае патрабаванне.
Нагадаем, устаноўчы з'езд арганізацыі "Маладыя хрысціянскія
дэмакраты" прайшоў у Мінску 3 лістапада. На ім прысутнічалі 60 дэлегатаў з
усіх рэгіёнаў Беларусі. Згодна са статутам, МХД з'яўляецца рэспубліканскім
маладзёжных грамадскім аб'яднаннем, якое аб'ядноўвае грамадзян на добраахвотных
пачатках для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых
правоў. МХД з'яўляецца свецкім і нерэлігійным аб'яднаннем, дзейнасць якога
распаўсюджваецца на ўсю краіну.