viasna on patreon

Марэк Мігальскі: Макей стане ўязным толькі пасля вызвалення палітвязняў

2013 2013-02-08T16:39:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Забарона на ўезд у краіны Еўразвяза кіраўніку беларускай дыпламатыі Уладзіміру Макею можа быць знятая толькі ў выпадку, калі будуць звольненыя з турмаў беларускія палітвязні, лічыць еўрадэпутат Марэк Мігальскі. Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы Макея на пасаду міністра замежных спраў Беларусі, ведаў, што той у «чорным спісе» Еўразвязу, канстатуе еўрадэпутат.

– Перш за ўсё гэта праблема Аляксандра Лукашэнкі і ці ён на самой справе хоча, каб шэф яго дыпламатыі не мог уязджаць на тэрыторыю ЕЗ. Калі б аказалася, што выпушчана вялікая частка палітвязняў, то думаю, што Еўразвяз мог бы падумаць пра часовае прыпыненне забароны ў адносінах да спадара Макея. Думаю, што мяч знаходзіцца на баку Лукашэнкі і калі палітвязні былі б выпашчаны, то лічу, што ніхто не ствараў бы перашкодаў, каб адказам Еўразвяза быў бы часовы дазвол на ўезд спадара Макея на тэрыторыю ЕЗ.

Беларускія СМІ паведамлялі, што на паседжанні Рады Еўразвяза магчыма паўстане беларускае пытанне, у прыватнасці, выключэнне са спіса неўязных міністра замежных спраў Беларусі дзеля таго, каб стварыць умовы для дыялогу паміж афіцыйным Менскам і Бруселям. Як стала вядома падчас двухдзённага Саміту Еўразвяза беларускае пытанне закранацца не будзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства