viasna on patreon

Пенсіянеру, які стаў ахвярай банкаўскіх ашуканцаў, у міліцыі раілі не падаваць заяву

2013 2013-02-06T13:51:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка аказаў юрыдычную дапамогу самотнаму пенсіянеру, які стаў ахвярай банкаўскіх ашуканцаў. Ад імя пацярпелага падрыхтавана заява ў міліцыю, а таксама ў банк аб прыпыненні росту пені па крэдыце.

Як паведаміў праваабаронца, выкарыстоўваючы давер і пашпарт пажылога чалавека, зламыснікі аформілі на яго імя таварны крэдыт у банку на суму звыш 9 мільёнаў рублёў і тут жа набылі тавар ў краме. Зараз ахвяра злачынцаў павінен банку ўжо больш чым 12 мільёнаў, і абавязак працягвае расці.

Шпацыруючы сярод белага дня на вуліцы, Уладзімір Андрэевіч не меркаваў, у якую гісторыю ён уліпне. Пад'ехаўшая да яго на «Жыгулі» сямейная пара не выклікала ніякіх падазрэнняў. Жанчына з дзіцем на руках патлумачыла: яны, маўляў, не мясцовыя, не маюць у горадзе прапіскі, без якой у краме не адпускаюць тавар. Паверыўшага ў такое, пенсіянера нават звазілі на машыне дадому за пашпартам, потым у краму – дапамагчы «іншагароднім».

«Крэдыты зараз даступныя. Але звяртае на сябе ўвагу той факт, што маладая дзяўчына, якая дзяжурыла ў той дзень ад імя банка ў краме, павінна была растлумачыць пажылому чалавеку не толькі наступствы яго дзеянняў, але таксама выдаць копію крэдытнага дагавора. Ні таго, ні іншага супрацоўніца банка не зрабіла. У выніку ашуканцы сталі ўладальнікамі кампутара і бытавой тэхнікі, а пенсіянер сышоў з крамы з штомесячным абавязкам банку ў 578.850 рублёў», - патлумачыў Леанід Судаленка.

Праз некалькі месяцаў пажылога чалавека патурбаваў крэдытор. Толькі пасля званка з банка Уладзімір Корабаў зразумеў, у якую гісторыю ён патрапіў. «У другім аддзяленні АУС Чыгуначнага раёна Гомеля, куды ён звярнуўся па дапамогу, са слоў самога пацярпелага, угаварылі заявы не пісаць, маўляў, усё безнадзейна, ашуканцаў не знайсці», - дадаў праваабаронца.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства