viasna on patreon

Прафсаюз РЭП на Гомельшчыне выходзіць на новы ўзровень

2013 2013-02-05T10:17:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі прайшла сустрэча прафсаюзных актывістаў з замежнымі партнёрамі. Кіраўнік расійскага бюро глабальнага прафсаюза IndustriALL Вадзім Барысаў і прадстаўнікі шведскага прафсаюза металістаў IF Metall абмеркавалі з беларускімі калегамі перспектывы супрацы. Паводле актывіста незалежнага прафсаюза РЭП Віктара Казлова, сустрэча прайшла ў рэчышчы абмеркавання практычных праблем.

Віктар Казлоў:

- З замежнымі партнёрамі мы абмеркавалі некалькі перспектыўных напрамкаў дзейнасці нашай арганізацыі. У бліжэйшы час мы плануем больш сур'ёзна падысці да навучання нашых актывістаў па метадалогіі заключэння калектыўных працоўных дамоваў. Іншая сфера дзейнасці - развіццё Жаночай сеткі прафсаюза, паколькі ў нашых шэрагах 43% жанчын. Акрамя гэтага, мы будзем узмацняць уплыў нашага прафсаюза праз Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі. Гэтыя аспекты нашай працы былі цікавыя замежнікам. 

Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) уваходзіць у сетку глабальнага прафсаюза IndustriALL, які абараняе інтарэсы 50 мільёнаў працоўных ва ўсім свеце. У шэрагах шведскага прафсаюза IF Metall -- каля 380 тысячаў сябраў.

Чым займаецца незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці? Колькі грошай адсудзілі ў дзяржавы прафсаюзныя юрысты? Якія напрамкі дзейнасці будзе развіваць гомельская абласная структура прафсаюза РЭП у бліжэйшы час? Чаму беларускіх прафсаюзных актывістаў могуць навучыць шведы? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае прадстаўнік прафсаюза РЭП па Гомельшчыне Віктар Казлоў у гутарцы з Міколам Бянько.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства