viasna on patreon

Вышэйшы гаспадарчы суд адмаўляецца разглядаць скаргі прадстаўніцтва IREX (паводле Радыё Свабода).

2003 2003-08-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі менскага прадстаўніцтва IREX рыхтуюцца да закрыцьця офісу з 7 жніўня. Разам з тым прадстаўніцтва IREX, якому Міністэрства замежных справаў адмовіла ў працягу акрэдытацыі, працягвае абскарджваць дзеяньні ўладаў у судовым парадку.
Першую скаргу на рашэньне Міністэрства замежных справаў аб адмове ў працягу акрэдытацыі IREX накіраваў у Вышэйшы гаспадарчы суд 25 ліпеня. У панядзелак, 4 жніўня, яны атрымалі адказ: фактычна прадстаўніцтву IREX адмовілі ў прыёме заявы і вярнулі пададзеныя ў суд дакумэнты. У IREX мяркуюць, што судовыя органы адмыслова зацягваюць час. Але і гэтае судовае вызначэньне будзе абскарджанае на імя старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду.
“Мы зараз абскардзім гэтае судовае вызначэньне ў сувязі з тым, што суд адмовіўся прыняць дакумэнты на зусім надуманай падставе. Суд палічыў, што той дакумэнт, які нам прыслаў МЗС, гэта не рашэньне, якое можна абскардзіць. МЗС мы прасілі і пісьмова, і вусна выдаць нам рашэньне, але вусна яны нам адказалі, што гэта і ёсьць рашэньне. Пісьмова ж яны нам адмаўляюцца адказваць увогуле”, — паведаміла юрыст IREX Ірына Аўчыньнікава.

Яна зазначыла, што МЗС які абвінаваціў IREX у парушэньні заканадаўства, сам парушае закон, не даючы адказу цягам 10 дзён на іх афіцыйныя звароты. IREX не дачакаўся адказу ад МЗС і на свой зварот з просьбай падоўжыць тэрмін закрыцьця, бо супрацоўнікам офісу даводзіцца працаваць 12 гадзінаў на суткі, каб згарнуць усе праекты.

Юрыст IREX Ірына Аўчыньнікава кажа, што нягледзячы на разгляд іх скаргаў у Вышэйшым гаспадарчым судзе, арганізацыя спыняе сваю дзейнасьць у Беларусі.

(Аўчыньнікава: ) “Мы сваю дзейнасьць з 7-га чысла цалкам згортваем, мы ня маем права ўвогуле тут нічога рабіць, акрамя падрыхтоўкі да здачы дакумэнтаў у архіў. Таму мы ня будзем парушаць гэтага парадку, ня хочам, каб да арганізацыі ўжывалі нейкія санкцыі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства