viasna on patreon

Кастусь Жукоўскі просіць разабрацца з “тэлефоннымі тэрарыстамі”

2013 2013-01-25T09:36:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскі дэмакратычны актывіст Кастусь Жукоўскі звярнуўся да пракурора Гомельскай вобласці і начальніка Цэнтральнага РАУС у сувязі з тэлефоннымі пагрозамі, якія паступалі яму 23 студзеня. З нагоды 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага актывіст вывесіў над сваім прыватным доме бел-чырвона-белы сцяг. На наступны дзень яму пачалі паступаць званкі ад невядомага, які патрабаваў зняць сцяг.

Жукоўскі просіць правесці праверку па гэтым факце, заяўляючы, што ўспрымае гэта як «тэлефонны тэрарызм і пагрозу».

Кастусь Жукоўскі:

- Напісаў сёння скаргу ў пракуратуру Гомельскай вобласці і начальніку міліцыі Цэнтральнага раёна, каб правесці праверку па факце тэлефоннага тэрарызму. Апісаў сітуацыю, даслаў нумары тэлефонаў, з якіх тэлефанавалі, зразумела, што гэта з вуліцы тэлефанавалі. І таксама папрасіў, каб далі прававую ацэнку дадзенаму факту. Фотаздымак прадставіў сцяга і дома, як гэта з пункту гледжання права – парушэнне, ці не парушэнне. Таксама іншы фотаздымак дадаў – тут летам была нейкая расейска-імперская прабежка “Братский путь”, дзе яны бегалі па ўсяму Гомелю са сваімі імперскімі сцягамі і іх ніхто не чапаў. Дайце, калі ласка, прававую ацэнку.

Кастусь Жукоўскі таксама паведамляе, што яму неаднаразова тэлефанавалі і пагражалі, што пасадзяць на 15 сутак, бо ён вывесіў сапраўдны гістарычны сцяг над сваім домам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства