viasna on patreon

Уладзімір Яроменак арыштаваны на 12 сутак за парушэньне нагляду

2013 2013-01-24T17:27:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Маладафронтавец будзе адбываць пакараньне ў будынку ІЧУ на завулку Акрэсьціна. 

Уладзімер Яроменак прыйшоў адзначацца ў РАУС Першамайскага раёну, як ён заўжды гэта робіць па чацьверам. Там яму прад’явілі пастанову суда аб тым, што ён пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 12 сутак за парушэньне правілаў прывінтыўнага нагляду. Актывіст паведаміў аб гэтым сваім паплечнікам, якія пад’ехалі й перадалі яму неабходныя рэчы перад адпраўкай у ІЧУ па зав. Акрэсьціна, менавіта там Яроменак будзе адбываць пакараньне.

Нагадаем, на пачатку мінулага года на Уладзя Яроменка суд Першамайскага раёна наклаў прафілактычны нагляд цягам году. Раней актывіста неаднаразова затрымлівалі й каралі адміністрацыйнымі арыштамі за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі. У 2011 годзе Уладзь Яроменак быў асуджаны да зняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года. З калоніі Яроменак выйшаў у канцы лета 2011 года пасьля памілаваньня

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства