viasna on patreon

Юрысту Гары Паганяйлу адмоўлена ў кампенсацыі маральнай шкоды

2013 2013-01-23T10:10:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gary_paganiajla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гары Паганяйла

Гары Паганяйла

23 студзеня ў Маскоўскім судзе Менску агучана рашэньне ў справе пазову старшыні юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйлы да шэрагу дзяржорганаў. Праваабаронца судзіўся адразу з трыма міністэрствамі — фінансаў, юстыцыі і ўнутраных справаў. Аднак безпаспяхова.

Гары Паганяйла патрабуе кампенсаваць маральную шкоду, якую, паводле праваабаронцы, яму нанесла абмежаванне ў выездзе за мяжу Беларусі.

Пра такое абмежаванне Паганяйла даведаўся ў сакавіку 2012 года. Прычынай унясення Паганяйлы ў спіс невыязных стала тое, што ён нібыта мае фінансавыя парушэнні. Давесці неправамоцнасць гэтага праваабаронцу ўдалося толькі летам — тады суд Маскоўскага раёна Мінска пастанавіў вярнуць Паганяйлу права на выезд. Прычынай памылкі быў названы “тэхнічны збой”.

Паганяйла з такой фармулёўкай нязгодны. Ён дамагаецца, каб вінаватыя былі пакараныя, а таксама жадае атрымаць кампенсацыю ў 3 мільёны рублёў. Паседжанне па яго справе адбылося ў панядзелак.

Радыё “Свабода” паведаміла, што “ў якасьці падставы для забароны на выезд указвалася тое, што праваабаронца нібыта зьяўляецца даўжніком ці зацікаўленай асобай адносна даўжніка па справе аб банкруцтве. Яму спатрэбілася тры месяцы, каб дамагчыся выключэньня з гэтага сьпісу. У МУС спаслаліся на тэхнічны збой.

Адказчыкамі выступаюць Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў. Іх прадстаўнікі заявілі, што не прызнаюць прэтэнзіі Гары Паганяйлы, аднак спрабавалі перакласьці віну адны на адных. Прадстаўнік Мінфіну адзначыў, што калі суд прыме рашэньне аб спагнаньні шкоды, то яе павінна выплаціць іншае міністэрства, якое будзе прызнана вінаватым. Паводле прадстаўніка Мін’юсту, суды не перадавалі інфармацыі аб уключэньні Паганяйлы ў банк невыязных, і такога рашэньня ў іх не прымалася. Начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун прадставіў суду пярэчаньні на пазоў Паганяйлы. У судзе ён даводзіў, што ўстанавіць канкрэтную асобу, якая вінаватая ва ўнясеньні Паганяйлы ў сьпіс, немагчыма. Таксама немагчыма выняць сэрвэры для тэхнічнай экспэртызы, бо гэта прывядзе да поўнага паралічу сыстэмы памежнага кантролю на 30–40 сутак. Паводле Бегуна, хоць у архіве і ёсьць дакумэнт аб абмежаваньні выезду, але ні дастаць, ні раздрукаваць яго немагчыма. Гэтаксама немагчыма, зь ягоных слоў, прадставіць дакумэнт, паводле якога Паганяйлу быў дазволены выезд.

Хоць суд і не задаволіў хадайніцтва Паганяйлы аб выманьні неабходных дакумэнтаў з архіву, пазоўнік будзе патрабаваць гэтага празь іншыя інстытуты. У сваім слове праваабаронца заявіў, што «мы маем справу з фальсыфікацыяй зьвестак». Ён адзначыў, што з гэтай прычыны больш за тры месяцы парушалася яго права на выезд.

«Маё права на чэснае імя было парушана. Маё права на годнасьць і гонар таксама было парушана. Бо тыя падставы, паводле якіх мне было абмежавана права на выезд, зьяўляюцца ў грамадзкай думцы дыскрэдытуючымі мяне як грамадзяніна і грамадзкага дзеяча. За сваё чэснае імя я вымушаны быў змагацца і дагэтуль змагаюся. Таму я прашу суд спагнаць зь Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў, за якіх павінна несьці адказнасьць казна РБ, 3 мільёны рублёў і 300 тысяч вяртаньня дзяржпошліны».

У судзе выступілі сьведкі — праваабаронцы Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч, якія таксама былі з-за тэхнічнага збою ўключаныя ў сьпіс невыязных. Усяго забарона на выезд тычылася 17 апазыцыянэраў, журналістаў і актывістаў. Стэфановіч сумняваецца, што пазоў будзе задаволены, бо даверу да судоў няма, калі гэта тычыцца такіх рэзанансных спраў. Але калі пазоў Паганяйлы будзе задаволены, то ён таксама будзе дамагацца кампэнсацыі маральнай шкоды:
«У мяне няма ніякіх сумневаў, што гэта сплянаваная акцыя ўладаў да прадстаўнікоў беларускай апазыцыі і няўрадавых арганізацыяў па абмежаваньні канстытуцыйных правоў».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства