viasna on patreon

Баранавіцкі гарвыканкам супраць сустрэчы грамадскасці з гісторыкам Анатолем Тарасам

2013 2013-01-22T14:00:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranaviczy-harvykankam.jpg

Аддзел культуры выканкама адмовіў у прадстаўленні памяшкання гарадской бібліятэкі для творчага вечара, паведаміў старшыня баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца.

– Дакладна я не ведаю, яны мне ў вуснай форме не сказалі нічога, а ў пісьме спадар Генадзь Чарняўскі напісаў, што для пабочных арганізацыяў яны памяшкання бібліятэкі не даюць. Яны нас, Таварыства беларускай мовы, лічаць пабочнай арганізацыяй. І вось ужо каторы раз не даюць памяшканне для сустрэчы – не далі для сустрэчы з Адамам Мальдзісам, Уладзімірам Арловым. А цяпер з Анатолем Тарасам не даюць. Мы правядзем гэтую сустрэчу, хоць на прыватнай кватэры, але правядзем.

«Карыстацца пустымі памяшканнямі бібліятэкі жыхары Баранавічаў не могуць», – дадае Віктар Сырыца. Паводле яго яшчэ некалькі гадаў таму сябры Таварыства беларускай мовы і аматары роднай гісторыі разам з адміністрацыяй цэнтральнай бібліятэкі праводзілі мноства культурніцкіх мерапрыемстваў, у тым ліку сустрэчы з Генадзем Бураўкіным, Нілам Гілевічам і іншымі.

Правядзенне творчага вечара з Анатолем Тарасам запланавана на 27 студзеня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства