Завяршаецца адпачынак Паўла Севярынца на волі
Трохдзенны адпачынак сустаршыні аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” завяршаецца. Сёння Павел Севярынец мяркуе пакінуць Віцебск, дзе знаходзіўся на працягу апошніх двух сутак.
Чарговы адпачынак адзін з лідараў БХД вырашыў прысвяціць паездцы да бацькоў і сваякоў. Напярэдадні вяртання ў спецкамендатуру № 7 ён канстатуе, што «часу няшмат».
– Я зараз дома, у бацькоўскай кватэры, адсыпаўся, трошкі пабыў і паразмаўляў з блізкімі. Трэба вычытаць расійскі пераклад кнігі «Люблю Беларусь». Збіраюся яго прэзентаваць неўзабаве. Гэта ўсё, тут шмат не паспеешь, увечары ўжо трэба ехаць назад. Як правіла адпускаюць і часцей, але тут сітуацыя такая, што больш за 600 км дабірацца. У астатніх прасцей, можна выйсці на «хатюю хімію», знять жытло каля «хіміі» альбо завітваць дахаты пасля працы. А тут спецыяльна фармат, які гэта усё выключае.
З ранку 22-га студзеня Паўла Севярынца чакаюць у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці. За час зняволення гэта ўжо трэці яго адпачынак. «Адзін раз, кажа лідар БХД, у маім распараджэнні было на суткі больш». Зараз абмежаваліся трымя суткамі, палова з якіх прышлася на пераезды. Апошні раз Павел Севярынец наведваў Віцебск у ліпені мінулага года.