viasna on patreon

Бяроза: паштоўкі ад палітвязняў

2013 2013-01-21T08:03:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alihver-taciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія грамадскія актывісты атрымалі віншавальныя паштоўкі ад палітзняволеных Алеся Бяляцкага і Мікалая Аўтуховіча. Па словах Таццяны Аліхвер, радуе аптымізм вязняў:

- Адчуваю вялікі гонар, што маю стасункі з гэтымі людзьмі. А паштоўкі зберагаю для нашчадкаў. Бо прыйдзе час, і гэтыя людзі ўвойдуць у падручнікі гісторыі.

Як піша Алесь Бяляцкі другой актывістцы Тамары Шчапёткінай, бываюць моманты, калі на  волі яшчэ цяжэй, чым у турме.

Бярозаўскія актывісты не толькі віншуюць і лістуюцца з палітвязнямі, яны наведваюць сістэматычна Паўла Севярынца, які адбывае трохгадовы тэрмін у спецкамендатуры ў 50-ці кіламетрах ад Бярозы. Актывісты робяць усё для таго, каб гараджане ведалі і не забывалі пра заганную з’яву Беларусі – наяўнасць палітвязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства