viasna on patreon

Ігару Рынкевічу, адвакату зьняволенага лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Аляксандра Казуліна, 28 лютага пагражаў невядомы чалавек

2007 2007-02-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інцыдэнт адбыўся ў пераходзе менскага мэтро перад тым, як сп.Рынкевіч меў ад’ехаць на спатканьне з кліентам. Адвакат ішоў на сустрэчу з баратам Казуліна, Уладзімерам, калі...

"Мяне дагнаў чалавек прыкладна 30 гадоў, — распавёў Ігар Рынкевіч Радыё Рацыі, — у спартовым адзеньні і вязанай шапачцы на вачах. Гэты чалавек сказаў: „Адвакат, сёньня ты да свайго казла не даедзеш”. Пасьля гэтага малады чалавек зьнік у пераходзе. Я выйшаў да машыны, пакінуў там партфэль з дакумэнтамі, і мы з Уладзімерам Казуліным паспрабавалі адшукаць гэтага чалавека. Аднак гэта ў нас не атрымалася. Кантралёр станцыі метро дазволіла мне прайсьці на плятформу, але цягнік са станцыі мэтро ўжо адпраўляўся. Тым ня менш кантралёр паведаміла нам, што падобныя па апісаньні людзі праходзілі на станцыю з прад’яўленьнем службовых пасьведчаньняў супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў".

Сп.Рынкевіч заявіў аб інцыдэнце міліцыі, якая дзяжурыла ў мэтро: "Гэтую пагрозу я ўспрыняў рэальна, бо нам трэба было яшчэ ехаць 300 кілямэтраў. Таксама я выказаў згоду пасьля прыезду ад свайго падабароннага напісаць больш разгорнутае тлумачэньне па факце пагрозаў".

У Ігара Рынкевіча няма думкі, каму б залежала на гэткіх пагрозах яму. "Каму можа быць выгадна, — дадаў ён, — каб адвакат не даехаў да свайго падабароннага? Або крымінальным структурам, або тым, хто з гэтымі структурамі змагаецца. Сёньня на спатканьні з Казуліным я высьветлю, ці мае ён якія-небудзь канфлікты з астатнімі зьняволенымі. Тады кола тых, каму гэта можа быць выгадна, звузіцца".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства