viasna on patreon

З Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук звольнены вядомы дасьледчык, кандыдат гістарычных навук Яўген Анішчанка

2007 2007-02-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле вучонага сакратара інстытуту Марата Жылінскага, да Анішчанкі было шмат прэтэнзій, "атэстацыйная камісія, пасяджэньне якой адбылося 19 лютага, прызнала, што Яўген Анішчанка не адпавядае пасадзе старшага навуковага супрацоўніка інстытута. Наступным днём ён падаў заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні", – сказаў Марат Жылінскі.

Паводле самога Анішчанкі, ён падаў заяву ў сувязі з тым, што па выніках атэстацыі яму ня быў прапанаваны перавод на іншую пасаду або выпраўленьне загаданых недахопаў. Сапраўднай прычынай рашэньня атэстацыйнай камісіі Анішчанка лічыць свае дасьледаваньні, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалёгіі, а таксама палітыку ліквідацыі рэшткаў акадэмічных свабод, якую праводзіць дырэктар інстытута Аляксандр Каваленя, паведаміла Радыё Свабода.

Я.Анішчанка больш як 20 гадоў працаваў у Інстытуце гісторыі і займаўся дасьледаваньнем пэрыяду падзелаў Рэчы Паспалітай. У сваіх працах вучоны даказаў, што асноўную адказнасьць за гэта нясуць Расейская імпэрыя і рускі царызм. У 2004 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія адхіліла яго доктарскую дысэртацыю па дадзенай тэме, палічыўшы высновы навукоўца бяздоказнымі. Яўгэн Анішчанка – аўтар 370 публікацый, у тым ліку 13 кніг.

Раней з Інстытута гісторыі былі звольнены вядомыя навукоўцы Ніна Стужынская, Генадзь Сагановіч, Андрэй Кіштымаў і Сяргей Тарасаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства