Лукашэнка: Бяляцкага ўжо выпусцілі ці не?
Адказваючы на адно з пытанняў у часе прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных
СМІ 15 студзеня Аляксандр Лукашэнка перавёў гаворку на «Бяляцкага ці як яго там».
«Яго ўжо выпусцілі ці не?» — задаў ён рытарычнае пытанне пры гэтым.
Пытанне «Нашай Нівы» пра палітвязняў — ці могуць яны выйсці на свабоду?
Адказ быў кароткім: «Чытайце «Советскую Белоруссію», чытайце закон», — двойчы паўтарыў Лукашэнка.
Ён паспрабаваў уцягнуць журналістку ў размову і перавесці пытанне ў бок: «Колькі выйшла палітвязняў»? Аксана Рудовіч асадзіла яго: «У нас не дыялог. Я задаю пытанне — вы адказваеце».
Урэшце Лукашэнка заявіў, што палітвязня могуць выйсці на свабоду па адбыцці свайго тэрміну. Што да магчымасці вызвалення рашэннем кіраўніка дзяржавы, то «гэта прапісана ў законе».