Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень.
“Падзея тыдня” - вечарына памяці Вацлава Гавела, якая супольнымі намаганнямі няўрадавых аб’яднанняў праводзілася ў Менску 14 студзеня.
Госця рубрыкі "Асоба. Грамадства. Дзяржава" - Алена Танкачова, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі. Тэма гутаркі з праваабаронцай - неабходнасць прыняцця закону "Аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе". 18 год Беларусь жыве без гэтага закону, хоць 57 артыкул Канстытуцыі гарантуе ваеннаабавязаным права на альтэрнатыўную службу.
У музычных паўзах - кампазіцыі розных часоў гурта The Plastic People of the Universe: менавіта ў адказ на арышт “Пластыкаў” была створана “Хартыя-77” – маніфест чэхаславацкіх дысідэнтаў супраць парушэння правоў чалавека, адным з аўтраў якога з’яўляўся Вацлаў Гавел.
Слухаць выпуск: