Мінюст прыпыняе рэгістрацыю МХД на месяц
Міністэрства юстыцыі
даслала ліст, у якім абвясціла аб прыпыненні на
месяц рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты".
У Мінюсце ад аргкамітэту МХД у дадатак да ўжо пададзеных дакументаў
запатрабавалі прадставіць дакументы, падача якіх непрадугледжаная
законам. Кіраўніцтва МХД падаваць гэтыя дакументы не збіраецца і
лічыць, што яны патрэбныя, каб сфабрыкаваць справу аб нерэгістрацыі
аб'яднання.
Нагадаем, што ўстаноўчы сход грамадскай арганізацыі "Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты" адбыўся ў Менску 3 лістапада 2012 года.
"Устаноўчы сход і тое, як заснавальнікі МХД ставілі свае подпісы за
заснаванне арганізацыі, фіксавалася на відэа. Гэтыя кадры, безумоўна,
будуць прадэманстраваныя ў судзе ў выпадку, калі МХД афіцыйна адмовяць
у рэгістрацыі", - адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.