viasna on patreon

Прадстаўнікі таварыства рыбаловаў-аматараў ЗАТ “Атлант” прапануюць чыноўнікам перагледзець палажэньні аб забароне аматарскай лоўлі рыбы на цёплых каналах пад Белазёрскам

2007 2007-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад такой ініцыятывай падпісаліся 30 сябраў арганізацыі, нязгодных з рашэньнем Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, якое ў студзені забараніла лоўлю рыбы, матывуючы тым, што ў гэтым месяцы праводзіцца прамысловае зарыбленьне вадаёмаў.

Абурае рыбаловаў і той факт, што гэтае рашэньне матывавалася адсутнасьцю кантроля аматарскай лоўлі з боку дзяржавы. На думку старшыні Баранавіцкага таварыства рыбаловаў-аматараў ЗАТ “Атлант” сп. Крыварота, актывісты лічаць, што такая сытуацыя толькі правакуе браканьерства ў рэгіёне.

Таму ў адмысловым лісьце, скіраваным ў шэраг ведамстваў дзяржавы, яны прапануюць дазволіць лавіць адной вудай і забараніць выкарыстанне донак, спінінгаў. Рыбакі таксама просяць зьвярнуць увагу на возера Белае, дзе, нягледзячы на забарону, расстаўленыя кілямэтры браканьерскіх сетак, паведаміў www.belngo.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства