viasna on patreon

Гомельскія ідэолагі: Пад выглядам «беларускасцi», хрысціянства і бардаўскай культуры падлеткаў заманьваюць у экстрэмісцкія арганізацыі

2013 2013-01-11T20:06:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitatar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі прайшоў абласны семінар-нарада, на якім абмеркавалі негатыўныя з'явы, пагражаючыя падлеткам, паведамляе "Гомельская праўда". Ідэолагі, прадстаўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх ды іншыя «зацікаўленыя асобы» шукалі адказы на пытанне: дзе «корань зла» ў падлеткавай злачыннасці. І знайшлі!

На семінары выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай працы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Карпінскі. Ён засяродзіў увагу ўдзельнікаў семінару, што дзяцей і падлеткаў трэба вучыць «віртуальнай гігіене», засцерагчы ад шкоднага ўплыву ў інтэрнэце, бо «сродкі інтэрнэту актыўна выкарыстоўваюцца радыкальна настроенымі арганізацыямі для заклікаў да непадпарадкавання, паўстання і рэвалюцыі». «Экстрэмісцкімі арганізацыямі агітацыя віртуальных карыстальнікаў вядзецца завуалявана, не ад імя канкрэтных структур. Пры гэтым ідэйныя натхняльнікі знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Часта прыцягненне ў групы па інтарэсах ажыццяўляецца пад шырмай «беларускасцi», хрысціянства, бардаўскай культуры. У першы час мерапрыемства пазбаўленыя палітычнай афарбоўкі. Паступова ў маладыя розумы, якія імкнуцца да пераменаў і бунтарства, уліваюцца экстрэмісцкія ідэі. Непрыкметна для сябе падлеткі становяцца марыянеткамі ў чужых руках», - распавёў пра жахі ў інтэрнэце міліцэйскі ідэолаг.

Як выйсце з гэтага «страшнага становішча», калі праз інтэрнэт заклікаюць да беларускасці і хрысціянства, а на самой справе – да экстрэмізму, ідэолаг прапанаваў кіраўнікам навучальных устаноў і тым, хто працуе з падлеткамі, шырэй выкарыстоўваць інтэрнэт, ствараць сайты ды форумы.

Толькі чаму міліцэйскі ідэолаг, гаворачы пра беларускасць і экстрэмізм, не прывёў канкрэтных фактаў? Ці паверыць хто яго заявам?

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства