viasna on patreon

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” аб’яўляе збор подпісаў супраць будаўніцтва на беларускай зямлі храма-помніка расійскаму палкаводцу, заваёўніку Сувораву

2007 2007-02-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фундамент гэтага храма закладзены ў горадзе Кобрыне. На яго аснове плануецца пабудаваць мемарыяльны комплекс Суворава, якога не бачыла нават Расія.

Мы, беларусы, не можам дапусціць, каб на нашай зямлі ўшаноўвалі як святога чалавека, пад кіраўніцтвам якога надзвычай жорстка былі падаўлены вызвольныя паўстанні нашых продкаў у канцы XVIII стагоддзя. Сувораў на штыках прынёс прыгоннае права на тэрыторыю Беларусі. Па яго загаду мясцовае насельніцтва падвяргалася масавым пакаранням: мірных людзей гвалцілі, рабавалі, забівалі. Сувораў сваімі вайсковымі “перамогамі” знішчыў незалежнасць тагачаснай беларускай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Ні адзін народ не будуе храмаў сваім заваёўнікам!

МГА “ЗБС Бацькаўшчына” звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з прапановай далучыцца да гэтай акцыі!

Падпісныя лісты ў адрас Мітрапаліта Філарэта і старшыні Брэсцкага аблвыканкама можна атрымаць у офісах ТБМ (вул. Румянцава, 13), БНФ (пр. Машэрава, 8), а таксама на сайце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (zbsb.org).

Інфармацыйны цэнтр

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства