viasna on patreon

Іллю Багданава ізноў выклікаюць у КДБ

2013 2013-01-09T14:05:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Іллю Багданава, які праходзіць сведкам па справе ў здрадзе радзіме, ізноў выклікаюць у КДБ. Пра гэта паведаміў старшыня незарэгістраванага Саюза маладых інтэлектуалаў Яўген Канстанцінаў. Паводле словаў актывіста, да Іллі Багданава ўвесь час прыходзілі на працу, пасля чаго афіцыйна выклікалі на допыт, дзе пагразілі перакваліфікаваць у падазраваемага па справе ў здрадзе радзіме. Кажа Яўген Канстанцінаў:

– Тыдзень таму яго выклікалі ў Віцебск, распытвалі па справе Андрэя, сказалі, што ў іх ёсць разыходжанні ў паказаннях, таму выклікаюць наступны раз, але ўжо ў якасці падазраванага. Іллі літаральна ўчора выдалі позву на прыбыццё 10 чысла ізноў жа ў Віцебск на допыт. Разыходжанні ў паказаннях дазваляюць ім зрабіць Іллю падазраваным. Больш пакуль нічога не вядома, ці выпусцяць яго ці пакінуць.

Галоўны фігурант справы 23-гадовы намеснік старшыні "Саюза маладых інтэлектуалаў" Андрэй Гайдукоў цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у Віцебску 8 лістапада "ў момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы". Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства