viasna on patreon

У Чэхіі афіцыйна зарэгістраваны Беларускі дом

2013 2013-01-03T15:14:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/city_prague_6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі дом у Празе атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве ўнутраных спраў Чэхіі.

Як паведамляе прэс-служба Беларускага дома, рэгістрацыя дазваляе пачаць перамовы з чэшскімі дзяржаўнымі ўстановамі, гарадской адміністрацыяй, грамадскімі інстытутамі і наладзіць супрацоўніцтва з імі.

Рашэнне аб стварэнні Беларускага дома ў Празе было прынята ў лістападзе 2012 года па выніках першага пасяджэння беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Чэхіі.

Тады ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі шасці беларускіх арганізацый: асацыяцыя «За мадэрнізацыю», руху салідарнасці «Разам», міжнароднага цэнтра грамадскіх ініцыятыў «Наш дом», аб’яднання «Пагоня», Беларускага форуму ў Празе «Адраджэнне» і Беларускага хостэла ў Празе, а таксама прадстаўнікі МЗС Чэхіі і праваабарончай арганізацыі «Чалавек у бядзе», паведамляе БелаПАН.

Мяркуецца, што Беларускі дом у Празе будзе выконваць функцыю «альтэрнатыўнай амбасады Беларусі» і стане праваабарончым і інфармацыйным цэнтрам для беларусаў у Чэхіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства