viasna on patreon

Канфедэрацыя працы Расіі гатова арганізаваць міжнародную кампанію падтрымкі працоўных у Беларусі

2013 2013-01-03T11:49:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif
Адпаведная заява ад імя прэзідэнта КТР Барыса Краўчанкі размешчана на афіцыйным сайце расійскага прафцэнтра.
Нагодай для яго стаў нашумелы дэкрэт прэзідэнта Беларусі № 9, які абмяжоўвае працоўныя правы для работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.

Як адзначае кіраўнік КПР, дагэтуль Аляксандр Лукашэнка "не быў схільны прыслухоўвацца да меркавання міжнароднай прафсаюзнай супольнасці". 

Сама ж сітуацыя з правамі працоўных і статусам незалежных прафсаюзаў у Беларусі стала прадметам уважлівага шматгадовага разгляду Міжнароднай арганізацыі працы. МАП не раз выносіла жорсткія рашэнні ў сувязі з парушэннем працоўных правоў у Беларусі. "Аднак сітуацыя працягвае пагаршацца", — падкрэсліваецца ў заяве. 

"Думаю, што неўзабаве мы павінны будзем пачаць новую міжнародную кампанію падтрымкі работнікаў і незалежных прафсаюзаў у Рэспубліцы Беларусь. Канфедэрацыя працы Расіі і яе членскія арганізацыі выказваюць гатоўнасць да арганізацыі і правядзення такой кампаніі", — сцвярджае Краўчанка. 

Раней з заклікам адмяніць неадназначны дэкрэт выступіў старшыня Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі (ФНПР), прэзідэнт Усееўрапейскага рэгіянальнага савета Міжнароднай канфедэрацыі працы Міхаіл Шмакаў. Ён выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што прымяненне дэкрэта № 9 "нагадваюць дзеянні ўлад М'янмы, якія былі рэзка раскрытыкаваныя з боку МАП і ўсёй сусветнай супольнасці". Шмакаў таксама нагадаў, што сітуацыя з М'янмай (Бірмай) вырашылася шляхам прымянення эканамічных санкцый, "якія пацягнулі эканамічны спад і палітычную ізаляцыю краіны". 

Нагадаем, дэкрэт № 9 прадпісвае перавесці ўсіх работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў на кантрактную форму найму. Датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. Адмова наймальніка ў скасаванні кантракта можа быць абскарджана старшыні абласнога (Мінскага гарадскога) выканкама. У выпадку парушэння работнікамі працоўных абавязкаў і звальнення яны павінны пакрыць грашовыя выплаты, якія будуць налічвацца ім дадаткова да зарплаты. 

Аналагічны прававы рэжым прадугледжаны ў дачыненні да работнікаў генеральных падрадных арганізацый і праекціроўшчыкаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інвестпраектаў па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцяў арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці. 

Дэкрэт быў рэзка раскрытыкаваны з боку незалежных прафсаюзаў і апазіцыі, якія ўгледзелі ў ім парушэнне норм беларускага і міжнароднага права. 

Сітуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася ў пачатку снежня ў Маскве на сустрэчы старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука з генеральным дырэктарам МАП Гаем Райдэрам. Суразмоўцы адзначылі падабенства становішча ў Беларусі з сітуацыяй у М'янме, калі кіраўніцтва МАП прымяніла параграф № 33 статута арганізацыі, які прадугледжвае ўвядзенне эканамічных санкцый супраць краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства