viasna on patreon

Мара Антона Сурапіна

2012 2012-12-28T19:04:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anton-surapin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Сурапін

Антон Сурапін

Новы фільм з сэрыі “Хроніка суднага часу” зьявіўся ў інтэрнэце. Фільм прысьвечаны рэпрэсаванаму журналісту-фатографу Антону Сурапіну.

Гісторыя з публікацыяй здымкаў плюшавых мядзьведзікаў, якія былі скінутыя з швэдзкага самалёта,  сталася адной з самых скандпльных у 2012 годзе і фатальным чынам адбілася на лёсе журналіста. Пасьля публікацыі Сурапін апынуўся ў турме КГБ.

На момант арышту быў студэнтам Інстытута журналістыкі БДУ. Фотажурналіст, стваральнік сайту bnp.by — “Belarus News Photo”. Сябра БАЖ.

Затрыманы 13 ліпеня 2012 году ў менскай кватэры, дзе пражываў.  Папярэдне ў жытле быў праведзены ператрус. Быў зьмешчаны ў СІЗА КДБ — “амерыканку”. Праз некаторы час вызвалены. Афіцыйных зьвестак пра тое, што Антону было прад’яўлена абвінавачванне, не было некалькі тыдняў. Тым ня менш, праваабаронцы агучвалі думку, што Антону закідаюць спрыянне незаконнаму перасячэнню мяжы, але ўлады па нейкіх прычынах хаваюць факт прад’яўлення журналісту абвінавачвання. 7 жніўня 2012 г. абвінавачванне журналісту было ў рэшце рэшт прад’яўлена афіцыйна.

У канцы ліпеня 2012 году некалькі дзён запар адвакат Сурапіна не мог дабіцца сустрэчы з падабаронным у СІЗА КДБ, што нагадвала брутальную сітуацыю з нядопускам адвакатаў да вязьняў Плошчы-2010.

Прызнаны “Міжнароднай Амністыяй” вязьнем сумлення.

 

 

Мара Антона Сурапіна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства