viasna on patreon

Гомельскі “Цэнтр стратэгічнай цяжбы” за год накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН 29 паведамленняў

2012 2012-12-28T17:53:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З пачатку 2012 года “Цэнтр стратэгічнай цяжбы” (Гомель) распачаў 28 новых стратэгічных спраў, у Камітэт па правах чалавека ААН былі накіраваны 29 паведамленняў, 10 з якіх ужо прайшлі рэгістрацыю. На працягу 2012 года ў Камітэце па правах чалавека ААН прыняты чатыры рашэнні па скаргах грамадзян, падрыхтаваных Цэнтрам, у якіх устаноўлены парушэнні з боку дзяржавы тых ці іншых правоў беларускіх грамадзян.

Як распавёў кіраўнік Цэнтру Леанід Судаленка, у Гомельскай вобласці зафіксавана шмат парушэнняў правоў грамадзян, але аднавіць парушанае права, асабліва што тычыцца грамадзянскіх і палітычных правоў, у беларускіх судах практычна немагчыма. Ён дадае, што сёння “Цэнтр стратэгічнай цяжбы” працуе на перспектыву, праца скіравана на будучыню.

Былі ў “Цэнтра стратэгічнай цяжбы” і перамогі на працягу года. Так, суд Цэнтральнага раёна Гомеля спыніў адміністрацыйную справу за дробнае хуліганства ў адносінах грамадскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых – з-за недаказанасці яго віны. Прававыя кансультацыі актывіст атрымліваў у “Цэнтры стратэгічнай цяжбы”.

У сакавіку 2012 года Камітэт па правах чалавека ААН па справе Леаніда Судаленкі прызнаў, што дзяржава парушыла артыкул 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. У 2004 годзе заяўнік спрабаваў балатавацца ў парламент, і дзяржава парушыла яго права на распаўсюд інфармацыі, канфіскаваўшы ўлёткі.

“Цэнтр стратэгічнай цяжбы” выдаў дапаможнік па пытаннях праўных калізіяў адміністрацыйнага заканадаўства, якія прыводзяць да практыкі парушэння права на свабоду і асабістую недатыкальнасць.

У ліпені 2012 года Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па скарзе былога старшыні аб’яднанння «Грамадзянскія ініцыятывы» Віктара Карняенкі аб канфіскацыі кампутараў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Згодна рашэнню, беларуская дзяржава павінна не толькі вярнуць тэхніку і кампэнсаваць судовыя выдаткі, але ж прывесці прэзідэнскі Дэкрэт аб замежнай бязвыплатнай дапамозе і практыку яго выкарыстання у адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Гомельскі “Цэнтр стратэгічнай цяжбы” распачаў стратэгічную цяжбу па справе грамадскага распаўсюдніка газеты «Новы час» Аляксандра Процкі, якога даставілі ў аддзяленне міліцыі па Чыгуначным раёне і абвінавацілі ў парушэнні правілаў гандлю. Адміністрацыйная камісія Савецкага раёну Гомеля прыцягнула распаўсюдніка да адміністрацыйнага штрафу. Але суд адмяніў штраф і спыніў справу у дачыненні да Аляксандра Процкі.

“Цэнтр стратэгічнай цяжбы” дзейнічае у Гомелі цягам пяці апошніх гадоў, дапамагае беларускім грамадзянам адстойваць свае грамадзянскія ды палітычныя правы як унутры краіны, так і ў міжнародных структурах.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства