viasna on patreon

Свіслач: працягваюцца суды і складанне пратаколаў за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў

2012 2012-12-21T21:30:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

На Гарадзеншчыне працягваецца “свіслацкая карная эпапея”. За ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў у Свіслацкім раёне 27 кастрычніка, тры чалавекі былі пакараныя адміністрацыйным арыштам, ужо пяць дакладна аштрафаваныя, вядома, што пад пераследам яшчэ пяць грамадскіх актывістаў. Чарговым выкліканым у Свіслацкі раённы суд стаў сябра АГП Віктар Бабкін. Працэс над ім мае адбыцца 22 снежня.

20 снежня ў Свіслачы мусілі адбыцца некалькі судовых паседжанняў. Сябра рады гарадской арганізацыі Партыі БНФ Ірына Данілоўская павінна была з’явіцца ў суд на 9-ю гадзіну раніцы, але даехаць на гэты час з Гародні да Свіслачы ў яе не было ніякай магчымасці. Па некаторых звестках, працэс адбыўся без удзелу Данілоўскай, яго вынікі невядомыя. Актывіст “Маладога фронту” Алесь Кіркевіч, якога выклікалі на гэты ж дзень у Свіслацкі раённы суд праз тэлефон, туды таксама не паехаў. Ён патэлефанаваў у Свіслацкі суд, дзе яму сказалі, што судовы працэс адбыўся без яго ўдзелу. Аднак вынік разгляду адміністрацыйнай справы яму паведаміць адмовіліся. Вядома, што пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне складзены таксама на старшыню Гарадзенскай рады ПБНФ Вадзіма Саранчукова.

Найбольш абсурдна выглядае сітуацыя з яшчэ адным сябрам Гарадзенскай рады ПБНФ Валерам Кісялём. На яго таксама складзены пратакол паводле артыкулу “незаконны ўдзел у масавым мерапрыемстве”. Але Валер Кісель 27 кастрычніка ўвогуле не быў на фэсце ў Свіслачы, а знаходзіўся ў гэты дзень у Мінску.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства