viasna on patreon

Бялыніцкія актывісты павіншавалі палітвязняў з надыходзячымі святамі

2012 2012-12-21T10:49:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bial-vinshavanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкія дэмакратычныя актывісты 21 снежня адаслалі па пошце віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага года, а таксама і лісты са словамі падрымкі  ўсім беларускім палітвязням.

“Мы адаслалі гэтыя паштоўкі і лісты, каб хоць нейкім чынам выказаць палітвязням сваю падтрымку і салідарнасць, - кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – У гэтыя перадсвяточныя дні кожны чалавек спадзяецца на лепшае і марыць пра тое, каб яго спадзяванні і надзеі ажыццявіліся ў бліжэйшы час. Таму вельмі важна выказаць нашу падтрымку людзям, якія зараз знаходзяцца ў вельмі складаных умовах, падвяргаюцца ціску з боку адміністрацыі ў зняволенні. Няхай ведаюць, што на волі пра іх памятаюць і падтрымліваюць”.

Па словах Барыс а Вырвіча, бялыніцкія грамадскія актывісты стараюцца падтрымліваць пастаянныя кантакты з беларускімі палітвязнямі, рэгулярна дасылаючы ім лісты і паштоўкі салідарнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства