viasna on patreon

УЛАДЫ АКАЗВАЮЦЬ ЦІСК НА БЕЛАРУСКУЮ МОЛАДЗЬ ПЕРАД МІРНАЙ АКЦЫЯЙ ЛЮБОВІ. ПАЧАЛІСЯ МАСАВЫЯ ЗАТРЫМАНЬНІ

2007 2007-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі праваахоўных органаў пачалі прымаць прэвентыўныя меры, каб перашкодзіць моладзі  адзначыць сьвята.

Так сёньня на допыт выкліканы Зьміцер Хведарук, які праходзіць падазраваным па крымінальнай справе за дзейнасцьць ад імя незарэгісраванай арганізацыі.

Сяргея Лісічонка міліцыянты забралі з кватэры, уручыўшы яму павестку на допыт, аднак, па апошняй інфармацыі моладзевага актывіста вязуць у РУУС Фрунзенскага раёну. Магчыма, што Сяргея Лісічонка абвінавацяць па 156 артыкуле Адміністратыўнага кодэксу і дадуць "суткі".

Некалькі супрацоўнікаў спецслужбаў каля 16 гадзінаў рабілі незаконную спробу ўвайсьці ў прыватную кватэру актывіста Аляксея Янушэўскага і зараз  знаходзяцца каля пад’езда.

На плошчы Якуба Коласа толькі што былі затрыманыя намесьнік старшыні Моладзі БНФ Ільля Богдан і сябра Рады Моладзі БНФ Андрусь Ігнатовіч. Куды іх павезьлі пакуль невядома.

Па зьвестках Радыё Свабоды, міліцыянты затрымалі на вуліцы моладзевую актывістку  Людмілу Атакулаву.

Як паведаміла прэс-служба МФ, адміністрацыі некаторых вышэйшых навучальных установаў беларускае сталіцы пагражалі студэнтам рэпрэсіямі ў выпадку іхнага удзелу ў сьвяточных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Сьвятога Валянціна. Гэтак у Беларускім Дзяржаўным Універсітэце, прарэктар па выхаваўчае працы галоўнае ВНУ краіны, спадар Сувораў папярэджваў моладзь аб магчымых сваіх незаконных дзеяньнях па выключэньню студэнтаў з навучальнае ўстановы па палітычных матывах.

Улады робяць усё магчымае, каб запалохаць беларускую моладзь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства