viasna on patreon

Брэст: гарадскія ўлады забаранілі ўсе дзевяць пікетаў АГП

2012 2012-12-17T18:21:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіравалі заяўкі ў Брэсцкі гарвыканкам, каб атрымаць дазвол на правядзення 19 снежня дзевяці пікетаў у розных месцах абласнога цэнтру.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, ва ўсіх выпадках адказ уладаў быў адмоўны. “Прычыны для забароны розныя: у прыватнасці, тое, што мы пазначылі ў сваіх заяўках пляцоўкі, на якія не распаўсюджваецца дзеянне рашэння гарвыканкаму, што тычыцца правядзення ў Брэсце масавых мерапрыемстваў, - распавядвае Уладзімір Вуек. – Але нам адмовілі ладзіць пікет і ў месцах, якія ўлады вызначылі для такіх акцый. Напрыклад, гэта тычыцца стадыёна “Лакаматыў”:  выконваючы абавязкі намесніка старшыні гарвыканкаму Ўладзімір Чарноў у сваім адказе заначае, што паколькі масавае мерапрыемства адбываецца без удзелу орагнаў дзяржаўнай улады, арганізатары акцыі мусяць прыкласці да заявы аб правядзенні пікету дамовы з установамі унутраных спраў, аховы здароўя і камунальнага прадпрыемства “Брэсцкая гарадская ЖКГ”. Акрамя таго, з адказу вынікае, што аплата паводле гэтых дамоваў павінна быць праведзена не пазней, чым за адзін дзень да пачатку мерапрыемства”.

Менавіта адсутнасць такіх дамоваў і аплаты па іх з’явіліся падставай для Брэсцкага гарвыканкаму забараніць запланаваныя пікеты, але Уладзімір Вуек падцвердзіў намер абскардзіць прынятае мясцовымі ўладымі рашэнне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства